• Live

  • Album cover

Вітаем усіх, хто зайшоў на нашу старонку выпадкова або спецыяльна, каб сустрэцца з тымі, хто добра вядомы па эфіры радыёстанцыі "Сталіца", хто стаў "нябачнымі" сябрамі і без каго, магчыма, раніца не была б такой бадзёрай, дзень – такім цёплым, а вечар – рамантычным і загадкавым. Наша радыёстанцыя - структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі, створанае на базе былой Мінскай абласной рэдакцыі Беларускага радыё, якая вяла вяшчанне 2 гадзіны ў суткі на Мінск і Мінскую вобласць. Пасля сур'ёзнай тэхнічнай мадэрнізацыі і прадуманай арганізацыйнай рэструктурызацыі, рэдакцыя ператварылася ў сучасную радыёстанцыю.